Продажы гарэлкі ў Беларусі ў 2011 годзе выраслі больш чым на 18%
Такія дадзеныя падае Белстат.
Згодна з інфармацыяй статыстыкаў, у мінулым годзе ў Беларусі было прададзена 12 млн. 175 тыс. дал гарэлкі. А яе доля ў агульным аб'ёме спажывання алкаголю склала 46%. У 2010 годзе гэты паказчык быў роўны 43%.
Піва за мінулы год было прададзена на 11% больш, чым у 2010 годзе. Каньяку і брэндзі на 18% больш. А вось слабаалкагольных напояў у 2011 годзе прадалі на 34% менш, чым пазалетась, паведамляе БелаПАН.