Прыбіральшчыцы вынеслі прадукты з гандлёвага цэнтра, у якім працавалі
Здарэнне адбылося ў Брэсце.
Як паведамляе прэс-служба абласной міліцыі, у дачыненні чатырох супрацоўніц супермаркету была распачатая крымінальная справа. Праваахоўнікі вылічылі, што жанчыны "шляхам свабоднага доступу" вынеслі з гандлёвай залы прадукты харчавання і трыкатажныя вырабы. Кошт скрадзенага склаў амаль 8 мільёнаў рублёў.
Трох жанчын з чатырох затрымалі. Ім пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.
Фота — sb.by