Прыйшоў у суд падтрымаць сяброў — атрымай 7 сутак арышту

Як паведамляе БелаПАН, ён прыйшоў падтрымаць сваіх паплечнікаў — Мікалая Дземідзенку, Міхаіла Мускага і Рамана Васільева, якіх асудзілі за ўдзел у "Чарнобыльскім шляху" на 15 сутак арышту. Перад будынкам суду Яроменак і быў затрыманы міліцыянтамі. Ён, нібыта, "размахваў рукамі, лаяўся матам".

28 красавіка судом Савецкага раёна быў асуджаны на 7 сутак адміністрацыйнага арышту маладафронтавец Дзмітрый Крэмянецкі, затрыманы разам з Уладзімірам Яроменкам.

Фота — bymedia.net