Прымежныя абменнікі не будуць прадаваць здадзеную ім валюту
Гэта дазволіў Нацбанк спецыяльным лістом.
Як нагадвае "Комсомольская правда в Беларуси", пасля таго як у краіне з'явіўся дэфіцыт валюты, Нацбанк загадаў усе здадзеныя ў абменнікі долары і еўра адразу жа прадаваць насельніцтву.
Аднак сваім лістом Нацбанк дазволіў Беларусбанку, які мае абменныя пункты на памежных пераходах, не прадаваць наяўную ў іх валюту. Назапашаная валюта будзе накіроўвацца на сацыяльныя мэты Яе змогуць набываць людзі, якім трэба лячэнне за мяжой, людзі, у якіх захварэлі ці памерлі блізкія сваякі за мяжой. Таксама яе дазволяць купляць асобам, якім трэба плаціць за навучанне за мяжой.
Здадзеныя ў прымежных абменніках замежныя грошы будуць размяркоўваць сярод тых, каму яны неабходныя. Што праўда, працэдуры размеркавання яшчэ няма. Але "Беларусбанк" абяцае неўзабаве яе распрацаваць.