Прынёс перадачу для сяброў і быў затрыманы за... нецэнзурную лаянку
Суд Маскоўскага раёна сталіцы асудзіў на 10 сутак адміністрацыйнага арышту Дзяніса Сахара, актывіста нацыянал-бальшавіцкага руху.
31 траўня Сахар прынёс перадачу для сваіх арыштаваных раней паплечнікаў — Яўгена Контуша, Дзмітрыя Сіняка і Дзмітрыя Паліенкі. Аднак у Цэнтры часовай ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна яго затрымалі ды абвінавацілі ў "нецэнзурнай лаянцы" ў грамадскім месцы. Суд над ім прайшоў толькі 4 чэрвеня, паведамляе БелаПАН.
5 чэрвеня ў судзе Першамайскага раёна здолеў даказаць сваю невінаватасць Васіль Коўтун, якога таксама затрымалі 31 траўня і вінавацілі ў "нецэнзурнай лаянцы".
Фота — bymedia.net