Прыпыняецца трамвайны рух на Якуба Коласа і Чырвонай у Мінску

Як паведамляе БЕЛТА, па вуліцах Чырвоная і Якуба Коласа адмяняецца праца трамвайных маршрутаў № 1, 5, 6, 8, 11. Для кампенсацыі знятага трамвайнага руху арганізуецца работа часовага аўтобуснага маршруту № 906 "ДС Карбышава — Чырвоная" з рухам па Лагойскім тракце, вуліцы Якуба Коласа, Чырвонай у адзін бок, па праспекце Машэрава, вуліцы Куйбышава, Веры Харужай, Якуба Коласа, Лагойскім тракце — у зваротным кірунку.

Таксама арганізуецца праца трамвайнага маршруту "Серабранка — Трактарны завод".

Фота — bymedia.net