Пскоўскія ветэрынары спынілі на мяжы з Беларуссю іспанскія кабачкі
Пскоўскія ветэрынары ў кругласутачным рэжыме правяраюць грузы, якія ідуць з боку Еўрасаюза.
Як паведамляе ПАІ, пакуль было толькі некалькі спробаў завезці забаронены груз у рэгіён. Так, перавозчыкі спрабавалі пераправіць у Расію 62 тоны польскіх памідораў, аднак забаронены тавар быў адпраўлены дадому. Незадаволеныя гаспадары грузу "ледзь не пабілі" супрацоўніцу Расспажыўнагляду.
Перад самым Псковам была спыненая партыя іспанскіх кабачкоў, якую везлі праз Беларусь. На вонкавай беларускай мытні былі затрыманыя 200 тон гародніны з Еўрасаюза і яшчэ 40 тон на ўнутранай. Дарэчы, у адзін грузавік змяшчаецца каля 20 тон грузу.
Нагадаем, што Расія цалкам забараніла імпарт гародніны з Еўрасаюза ў сувязі з эпідэімяй кішэчнай інфекцыі.