Пуцін прапанаваў абмеркаваць сірыйскую праблему за пляшкай гарэлкі
Такая прапанова прагучала падчас сустрэчы расійскага і французскага прэзідэнтаў 28 лютага ў Крамлі.
На сустрэчы лідарам Расіі і Францыі не ўдалося дасягнуць прыкметнага збліжэння пазіцый наконт сірыйскага ўрэгулявання. Хаця абодва бакі і адзначылі істотны прагрэс у гэтай праблеме.
Уладзімір Пуцін адзначыў, што пры абмеркаванні сірыйскай праблемы бакі актыўна дыскутавалі і нават спрачаліся. "Выявілася, што тут не толькі без бутэлькі добрага віна — тут без бутэлькі гарэлкі не разабрацца адразу. Нам трэба будзе яшчэ пасядзець і падумаць", — перадае РБК словы Пуціна.
У адказ на гэта Аланд прапанаваў абмежавацца бутэлькай партвейна.
Фота — mn.ru