Пуціну прывезлі ліст ад Беразоўскага, публікаваць яго не будуць
Пасланне некалькі месяцаў таму ў Маскву прывёз "адзін чалавек", прозвішча якога не называецца.
Пра гэта паведаміў у аўторак кіраўнік крамлёўскай адміністрацыі Сяргей Іваноў. "Я яго [ліст] не бачыў, не чытаў, але на 100% ведаю, што ён ёсць", — цытуе словы Іванова РІА "Новости".
Нагадаем, цела расійскага алігарха яго ахоўнік знайшоў 23 сакавіка ў ваннай у яго доме ў англійскім графстве Беркшыр. Паводле дадзеных эксперта, прычынай смерці Барыса Беразоўскага магло стаць павешанне. Цяпер праводзіцца расследаванне. Учора стала вядома, што Беразоўскага пахаваюць у Лондане.
Барыс Беразоўскі два гады нелегальна жыў у Беларусі?
Фота — ria.ru