Пуцёўкі ў дзіцячыя летнікі сёлета падаражэюць амаль удвая

Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва пры Савеце міністраў Генадзь Балбатоўскі.

БелаПАН адзначае, што ў Мінскай вобласці пуцёўкі традыцыйна таннейшыя ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі. Паводле слоў Балбатоўскага, датацыя са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання на патаненне адной пуцёўкі ў 2012 годзе, як і ў мінулым, складзе прыкладна 40% ад агульнага кошту.

Фота — mpovt.by