Пуцін апублікаваў артыкул аб стварэнні Еўразійскага саюза

Артыкул прэм'ер-міністра Расіі Уладзіміра Пуціна мае назву “Новы інтэграцыйны праект для Еўразіі - будучыня, якая нараджаецца сёння”. У ім Пуцін разважае пра тое, што Расія, Беларусь і Казахстан робяць крок да Адзінай эканамічнай прасторы і ствараюць супольны каласальны рынак. На думку расійскага прэм'ера, галоўнай задачай інтэграцыйных працэсаў паміж Расіяй, Беларуссю і Казахстанам з'яўляецца “выхад на наступны, больш высокі ўзровень інтэграцыі”. У перспектыве Пуцін прапануе стварыць новае міждзяржаўнае ўтварэнне па прыкладу ЕС — Еўразійскі саюз.

Нагадаем, што ў сакавіку 2012 года ў Расіі пройдуць прэзідэнцкія выбары. Пакуль адзіным і найбольш верагодным канддатам на перамогу ў іх з’язляецца менавіта дзейсны прэм’ер-міністр Уладзімір Пуцін.

Фота: gazeta.ru