Пуцін набраў каля 65% галасоў, найбольш — у Чачні
Такія вынікі паведамляе расійскі Цэнтравыбаркам на 3 гадзіны ночы паводле мінскага часу.
На гэты момант, перадае РБК, апрацаваныя амаль 88% бюлетэняў.
На другім месцы — лідар КПРФ Генадзь Зюганаў (17%). За Міхаіла Прохарава прагаласавалі 7% выбарцаў. Кіраўнік ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі атрымаў больш за 6%, лідар "Справядлівай Расіі" Сяргей Міронаў — каля 4% галасоў.
Між тым, як перадае ВВС, самы высокі вынік галасавання за Пуціна — у Чачні. Паводле папярэдніх звестак, за Пуціна свае галасы аддалі 99,82%. Следам ідзе Дагестан — 92,81%, Інгушэція — 91,50%, Карачаева-Чаркесія — 91,18% і Тува — 90,33% галасоў выбарнікаў.