Пяцёра дзяцей загінулі на пажары ў Францыі
Трагедыя адбылася ў горадзе Сэн-Кантэн, што на поўначы краіны.
Паводле папярэдніх звестак, пажар узнік выпадкова. Бацька дзяцей, які быў у доме, паспеў выскачыць з другога паверху і ўзняў трывогу. У яго толькі лёгкія апёкі.
Калі прыехалі пажарныя, будынак быў у агні і ўратаваць дзяцей не ўдалося, перадае ВВС.
У суботу, у выніку іншага пажару ў парыжскім прадмесці Абервілье загінула тры чалавекі і яшчэ 13 атрымалі раненні. Улады падазраюць, што пажар стаў вынікам наўмыснага падпалу. Распачатае расследаванне.