П'янага кіроўцу спынілі, калі ён ездзіў па тэрыторыі мінскай школы
Здарэнне адбылося каля 7-й гадзіны раніцы 21 красавіка.
Як паведамляе партал TUT.BY, нецвярозы 21-гадовы кіроўца на аўтамабілі Audi 80 катаўся па аб'яднанай тэрыторыі дзвюх школ, размешчаных на праспекце Любімава ў дамах №27 і №31.
У ДАІ пра дзіўнага кіроўцу паведамілі відавочцы. Яны бачылі, як ён аб'ехаў шлагбаўм па бардзюры і заехаў на школьную тэрыторыю. Сам малады чалавек не мог патлумачыць, чаму ён катаўся каля школы. Калі інспектары адчынілі дзверы, ён літаральна вываліўся з машыны і гаварыць папросту не мог. Медыцынскі агляд паказаў у яго крыві 2,56 праміле алкаголю.
Пазней выявілася, што малады чалавек ніколі не меў правоў на кіраванне транспартам. Машына належыць яго сябру, з якім яны разам і выпівалі. Свой учынак працверазелы парушальнік патлумачыў так: "Вырашыў пракаціцца".
Фота — lovimotor.ru