П'яны кіроўца наехаў на дальнабойшчыка, які выцягнуў яго машыну

Як паведамляе "Рэгіянальная газета", 40-гадовы кіроўца "Фольксвагена" заехаў у кювет. Ён спыніў фуру і папрасіў ў вадзіцеля дапамагчы выцягнуць машыну. Той дапамог, а калі адчапляў трос, нечакана аказаўся прыціснуты да кузава — кіроўца "Фольксвагена" націснуў на газ.

У судзе абвінавачаны цалкам прызнаў сваю віну і быў асуджаны на 2 гады "хіміі". Высветлілася, што ён тады быў п'яны і не памятае здарэння. Яшчэ да суда заплаціў кіроўцы фуры, які знаходзіцца ў цяжкім стане ў лякарні, больш за 10 мільёнаў рублёў кампенсацыі маральнай шкоды. Яшчэ 15 мільёнаў заплаціць гаспадыня легкавіка. Сям'я ж пацярпелага спадзяецца спагнаць 100 мільёнаў рублёў — ён перанёс ужо чатыры аперацыі і невядома, ці зможа ён працаваць па спецыяльнасці.

Фота — bymedia.net