П'яны польскі паліцыянт абстраляў беларусаў

Пра здарэнне, якое адбылося 11 жніўня ў 3.30 раніцы, піша gazeta.pl. 34-гадовы паліцыянт Андэжй Б. ехаў на сваім аўто дадому ў раёне Белай Падляскай. Не справіўшыся з кіраваннем, ён заехаў у кювет. Каля яго прыпыніўся аўтамабіль. Чатыры беларусы, якія ехалі ў ім, прапанавалі кіроўцу дапамогу. У адказ той дастаў зброю і пачаў страляць. 

Як пішуць польскія СМІ, паліцыя спрабавала стоіць здарэнне — паведаміла толькі пра кіраванне аўтамабілем у п'яным выглядзе. Пра страляніну журналістам распавялі ў пракуратуры, куды звярнуліся абстраляныя беларусы.