Пётр Пракаповіч: Праз колькі дзён "набегі" на абменнікі скончацца

У каментары БЕЛТА Пракаповіч адзначыў, што тыя праблемы, якія сёння ёсць на валютным рынку, адмыслова нагнятаюцца СМІ і ў Інтэрнэце праз чуткі аб хуткай дэвальвацыі.

"Банкі сёння задавальняюць попыт на валюту. Думаю, міне колькі дзён і людзі супакояцца, "набегі" на абменнікі скончацца", — сказаў Пракаповіч.

Кіраўнік Нацбанка падкрэсліў, што грашова-крэдытная палітыка "зацверджана ўказам кіраўніка дзяржавы, і ў межах гэтага ўказу мы працуем".