Пытанне трансляцыі гульні "Ліверпуль" — "Гомель" пакуль не вырашанае

У першым матчы "Ліверпуль" выйграў у "Гомеля" з лікам 1:0.

Як паведамляе БЕЛТА, дагэтуль няма пэўнасці ў справе тэлевізійнай трансляцыі гульні. Можна меркаваць, што вядуцца перамовы.

Нагадаем, што толькі за некалькі гадзінаў да пачатку кваліфікацыйнага матча "Дэбрэцэн" — БАТЭ стала вядома, што яго пакажа ў запісе тэлеканал "Беларусь-1".