Рабочы з Наваполацка праверыў гатоўнасць "сілавікоў" да тэракту
3 лістапада ён паведаміў па тэлефоне пра выбуховыя прыстасаванні, нібыта, закладзеныя ў пакеты каля адной з крамаў і каля падезда жылога дома.
На месцы выязджалі праваахоўнікі і сапёры, аднак ніякай выбухоўкі не знайшлі. Высветлілася, што невядомы мужчына пакінуў пакет спачатку ў адным месцы, а пасля перанёс яго ў іншае.
Пасля праведзеных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў удалося знайсці "тэрарыста", якім аказаўся 38-гадовы рабочы адной з мясцовых будаўнічых арганізацый. Яго затрымалі, раней ён ужо трапляў за краты і быў асуджаны. Распачатая крымінальная справа, за ілжывае паведамленне навапалачаніну пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі, інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net