Рада БНР прапануе абвясціць расійскага пасла "персонай нон грата"

Таксама Сурыкаў даў зразумець, што Масква будзе перашкаджаць вытворчасці кітайскіх легкавых аўтамабіляў у Беларусі, калі яна будзе наладжаная ў абыход інтарэсаў Расіі.

Рада БНР адзначае, што гэтыя заявы выяўляюць імперскае стаўленне Расіі да незалежнасці нашай краіны, перадае Радыё "Свабода". Рада адзначае, што амбасадар Сурыкаў і раней дазваляў сабе выказванні, якія выходзілі па-за межы нормаў паводзінаў кіраўніка дыпламатычнай місіі. Цяперашнія ж заявы, на думку Рады БНР, выяўляюць абсалютна недапушчальнае для дыпламата ўмешванне ва ўнутраныя справы суверэннай краіны. Рада БНР лічыць, што Сурыкаў павінен быць абвешчаны "персонай нон грата“ і неадкладна пакінуць тэрыторыю Беларусі.