Рада дырэктараў МВФ падумае пра Беларусь пад канец лета

Як нагадвае БелаПАН, у чэрвені ў Мінск прыязджала місія МВФ. Яна ацэньвала эканамічную палітыку, якую вядуць беларускія ўлады пасля праграмы стэнд-бай. Пастаянная прадстаўніца МВФ у Беларусі Наталля Калядзіна кажа, што па выніках працы місіі была складзеная справаздача. Яе і будуць абмяркоўваць на радзе дырэктараў. 


дарэчы, у 2009—2010 гадах Беларусь атрымала пяць траншаў крэдыту МВФ па праграме stand-by. Агульная сума сродкаў склала каля 3,5 млрд долараў ЗША. 


Нагадаем, Беларусь і МВФ цяпер вядуць перамовы пра магчымую новую праграму. Наша краіна разлічвае на суму ад 3,5 да 8 млрд долараў у рамках новай праграмы супрацоўніцтва з фондам.