Радыяцыя з Японіі дайшла да Беларусі
Пра гэта 29 сакавіка паведаміў Дэпартамент па гідраметэаралогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі.
У паведамленні гаворыцца, што ў перыяд з 24-25 сакавіка на тэрыторыю Беларусі ў выніку дальняга пераносу з Японіі трапілі радыеактыўныя рэчывы (ёд і цэзій). Пагроза радыяцыйнай бяспецы насельніцтва Беларусі адсутнічае.
Цяпер, паводле звестак радыяцыйнага маніторынгу навакольнага асяроддзя, сетка якога размешчаная па ўсёй тэрыторыі краіны, радыяцыйнае становішча застаецца стабільным, перадае Meteoinfo.by.