Радыятарны завод у Мінску аддаў 2 млн еўра, каб не псаваць паветра
Радыятарны завод перастане забруджваць паветра і псаваць яго кепскім пахам.
Завод выдаткаваў больш за два мільёны еўра для ўстаноўкі новага ачышчальнага абсталяванне. Пра гэта паведаміў старшыня Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Баравікоў.
Баравікоў: "Я падкрэсліваю, што калі ідзе мадэрнізацыя вытворчасці, яна, у першую чаргу, накіраваная на іншыя мэты. На павышэнне прадукцыйнасці, зніжэнне энергаёмістасці. Тут жа менавіта паветраахоўнае мерапрыемства. Сканчаюцца пусканаладачныя працы. І я перакананы, што скаргаў у наш адрас з нагоды паху ў гэтым раёне не будзе. Наступны ў нас — Трактарны завод".