Радзіна: Літоўскія ўлады абсалютна не маюць рацыі

Журналіст АНТ Аляксей Міхальчанка наведаў сустрэчу кіраўнікоў МЗС краінаў АБСЕ. Самае цікавае, што сустрэча адбываецца ў Вільні, а Міхальчанка — у спісе беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Еўрасаюза!

“Гэтае апраўданне абсалютна не выклікае павагі. Па вялікім рахунку існуе ААН, якая мае права запрашаць і Уга Чавеса, і Ахмадзінежада, і Лукашэнку, нават калі ёсць візавая забарона ў адносінах да гэтых палітыкаў. Але што тычыцца таго, каб запрашаць беларускіх прапагандыстаў на саміты АБСЕ, з улікам таго, што супраць іх ужытыя візавыя санкцыі (!), то я не ведаю, ці існуе такі пункт у міжнародным праве”, — кажа Еўрарадыё Наталля Радзіна, якая атрымала палітычны прытулак у Літве.


Калі адзінае, што можа зрабіць Еўрасаюз — уводзіць супраць беларускіх чыноўнікаў візавыя санкцыі, то давайце імі кіравацца, — дадае Радзіна.