Радзькоў: Тэлеканалы дасягнулі поспехаў і заселі на лаўрах
Такую ацэнку айчыннаму тэлебачанню даў першы намглавы Адміністрацыі прэзідэнта, выступаючы на семінары кіраўнікоў СМІ.
"І Першы канал, і АНТ, і СТВ — яны папулярныя, працуюць, але час патрабуе іншых падыходаў", — лічыць Аляксандр Радзькоў. На ягоную думку, асноўныя тэлеканалы "дасягнулі поспехаў і заселі на лаўрах". "І ад гэтага адразу праблемы: губляюць аўдыторыю. Карабель перагружаны, "пасажыраў" шмат, яны не разгортваюцца, яны не паспяваюць", — цытуе БЕЛТА чыноўніка Адміністрацыі.
Радзькоў прадказаў таксама абвастрэнне канкурэнцыі ў дзяржаўнай тэлепрасторы: "Гэта новая эканоміка, гэта рынак, гэта канкурэнцыя — ад гэтага не сысці, пра гэта трэба думаць".