Раман Бязсмертны: Пасля тэракту ў метро пытанне наконт санкцый перанесенае

Пра гэта амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бязсмертны заявіў у інтэрв'ю газеце "Зеркало недели".

"Абмеркаванне яшчэ ідзе, і рана казаць, у адносінах да якіх прадпрыемстваў і якія санкцыі будуць прынятыя. Магу толькі сказаць, што ў дыпламатычных колах Еўрапейскага Саюза лунаюць досыць радыкальныя настроі ў адносінах да беларускага кіраўніцтва. Прычына гэтага заключаецца ў тым, што не выкананае патрабаванне Еўрасаюза вызваліць усіх палітычных зняволеных... Зрэшты, я мяркую, што ў сённяшняй сітуацыі прымаць новыя санкцыі пасля выбуху ў метро было б няправільна. Краіне сёння вельмі цяжка. Афіцыйна пытанне пра санкцыі 12 красавіка перанесенае на наступнае паседжанне. Не думаю, што санкцыі будуць прынятыя бліжэйшым часам. Але гэта не значыць, што беларускі бок не мусіць рэагаваць на заўвагі з нагоды парушэнняў правоў чалавека", — сказаў амбасадар Украіны.