Расійскія аўтамабілі ў Беларусі стануць таннейшымі

Гэта прадугледжвае ўказ прэзідэнта Беларусі, які ўступіць у сілу з 1 траўня.

Таксама ад  ПДВ і акцызаў пазбаўляюцца аўтамабілі, якія былі вырабленыя ў Беларусі. Пра гэта заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення падатковай палітыкі і даходаў бюджэту Міністэрства фінансаў Дзмітрый Кійко.

Кійко: "Самае галоўнае — гэта вызваленне ад ПДВ і акцызаў легкавых аўтамабіляў, якія ўвозяцца ў Беларусь з Расіі. Па аналогіі з ільготамі для аўтамабіляў, якія ўвозяцца з іншых краін. Гэта стварае ўмовы для зніжэння кошту расійскіх аўтамабіляў на беларускім рынку. Указ прадугледжвае вызваленне ад ПДВ і акцызаў беларускіх вытворцаў пры рэалізацыі вырабленых на тэрыторыі РБ аўтамабіляў. Гэта забяспечыць роўныя ўмовы падаткаабкладання ўвезеных і вырабленых на тэрыторыі Беларусі аўтамабіляў".

Адзначым, што ўжо ў 2010 годзе самымі прадаванымі аўтамабільнымі маркамі ў Беларусі сталі расійскія брэнды ВАЗ і ГАЗ. Па выніках 2010 года продажы расійскіх аўтамабіляў выраслі на 81% — да 3,8 тысяч аўто. У той жа час продажы імпартных аўтамабіляў знізіліся на 45% — да 9 тысяч адзінак.