Расія актывізуе пастаўкі ЗРК С-300 у Беларусь

"У 2011 годзе мы завяршылі першы этап па рамонце і мадэрнізацыі беларускай зенітна-ракетнай сістэмы С-300. Дамовіліся актывізаваць працу па наступных пастаўках Рэспубліцы Беларусь зенітна-ракетных сістэм С-300", — цытуе РІА  Новости Сердзюкова.

Ён падкрэсліў, што паўночна-заходні паветраны кірунак з'яўляецца зонай адказнасці адзінай рэгіянальнай расійска-беларускай сістэм СПА. "Мы ажыццяўляем умацаванне гэтай сістэмы", — заявіў міністр.