Расійская апазіцыя зноў падала заяўку на "Марш мільёнаў"
Акцыя ў Маскве запланаваная на 15 верасня.
Нагадаем, у аўторак маскоўская мэрыя адмовіла ва ўзгадненні яе правядзення. Таму аператыўна была падрыхтаваная новая заяўка.
Расійская апазіцыя мае намер патрабаваць датэрміновых выбараў у Дзярждуму і адстаўкі расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Мяркуецца, што ў "Маршы мільёнаў" могуць узяць удзел каля 50 тысяч чалавек. Папярэднія "маршы" праходзілі ў Маскве ў траўні і чэрвені і сабралі дзясяткі тысяч чалавек.