Расійскі "Альфа-банк" судзіцца з прадпрыемствам "Брэстэнэрга"
У Маскоўскі арбітражны суд "Альфа-банк" падаў адразу два пазовы.
Ён хоча спагнаць з "Брэстэнэрга" крэдыторскія пазыкі, паведамляе БелаПАН. У банку кажуць, што летась яны далі брэсцкім энэргетыкам крэдыт у 32 млн долараў да 2015 года. Аднак "Брэстэнэрга" цяпер не плоціць па крэдытах. Ужо пратэрмінаваныя два плацяжы — на 210 тысяч і 220 тысяч долараў.
Судовыя паседжанні пачнуцца ў кастрычніку. У "Альфа-банку" кажуць, што могуць заптрабаваць датэрміновай выплаты ўсяго крэдыту.
У "Брэстэнэрга" ад каментароў адмаўляюцца. Энэргетыкі кажуць, што "гэта юрыдычныя адносіны паміж двума суб'ектамі гаспадарання".