Расія абяцае фінансавую дапамогу "некаторым краінам Еўропы"
Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Расіі, кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Пуцін.
У сваім артыкуле, які друкуе газета "Московские новости", ён адзначае, што крызіс у еўразоне не можа не закранаць інтарэсы Расіі, паколькі ЕС з'яўляецца найбуйнейшым гандлёвым партнёрам. "Мы зацікаўленыя ў моцным Еўрапейскім саюзе, якім яго бачаць, напрыклад, Нямеччына і Францыя", — піша Пуцін.
Таксама расійскі прэм'ер выступіў за стварэнне адзінага энергакомплекса ў Еўропе, што змагло б "рэальна ўмацаваць энергабяспеку кантынента". Аднак, на яго думку, сапраўднае партнёрства паміж Расіяй і ЕС немагчымае, пакуль захоўваюцца перашкоды, якія замінаюць чалавечым і эканамічным кантактам, найперш — візавы рэжым.