Расія адновіць аб'ёмы паставак электраэнэргіі ў Беларусь 13 чэрвеня
У Маскве скончылася сустрэча прадстаўнікоў "Белэнэрга" і расійскага "Інтэр РАО ЕЭС".
Па яе выніках падпісаны графік плацяжоў. Беларусь абавязваецца пагасіць запазычанасць за расійскую электраэнергію да 5 ліпеня, паведамляе БЕЛТА.
Таксама дамовіліся, што расійская кампанія адновіць пастаўкі электраэнергіі з 0.00 13 чэрвеня. Нагадаем, што абмежаванні паставак расійскай электраэнэргіі уведзеныя з 9 чэрвеня. Паводле неафіцыйных звестак, "Белэнэрга" завінавацілася Расіі больш за 50 мільёнаў долараў.