Расія асуджае суды над апазіцыяй у Беларусі, але супраць санкцый
Па меркаванні кіраўніка МЗС Расіі Сяргея Лаўрова, санкцыі у адносінах да Мінска праблему не вырашаць.
Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў пацвердзіў негатыўнае стаўленне Масквы да судовых працэсаў над апазіцыянерамі ў Беларусі, але выказаўся супраць санкцый у адносінах да Мінска, паведамляе РИА "Новости".
Выступаючы ў суботу на брыфінгу ў Калінінградзе па выніках сустрэчы з калегамі з Нямеччыны і Польшчы, Лаўроў нагадаў, што расійскі МЗС ужо выступаў з заявай у адносінах да судоў над беларускімі апазіцыянерамі, і заклікаў і заклікае Мінск выконваць міжнародныя нормы па выкананні правоў чалавека.
Што да аднабаковых санкцый ЕС у адносінах да Беларусі, то, па меркаванні Лаўрова, праблему яны не вырашаць.