Расія будзе дамагацца падвышэння цэн на цыгарэты ў Беларусі
Расія будзе стымуляваць краіны Мытнага саюза — Беларусь і Казахстан — падвышаць акцызы на тытунь. Адпаведна вырастуць і рознічныя цэны.
Пра гэта заявіў сёння віцэ-прэм'ер — міністр фінансаў РФ Аляксей Кудрын, паведамляе РБК. "Мы будзем працаваць у межах Мытнага саюза, каб нашыя суседзі падвышалі акцызы", — сказаў ён. Кудрын адзначыў, што ў Беларусі акцызы на тытунь у 6 разоў менш, а ў Казахстане — у 4 разы менш, чым у Расіі. "Калі мы будзем падвышаць акцызы, то тым самым мы ствараем магчымасці для іх прадукцыі на нашым рынку. Гэта проста выцісне частку нашай прадукцыі", — сказаў ён.
"Мы ў бліжэйшыя гады плануем ісці паскорана па падвышэнні акцызаў — у наступным годзе падвысіць акцыз ужо на 60%, а пасля таксама рухацца па значным павелічэнні", — адзначыў Кудрын.