Расія і Беларусь правядуць буйныя ваенныя вучэнні
У планах Мінабароны Расіі на 2011 год — супольныя вучэнні "Узаемадзеянне-2011" з беларускім войскам.
Пра гэта 18 сакавіка паведаміў кіраўнік расійскага ваеннага ведамства Анатоль Сярдзюкоў, перадае ІА REGNUM.
Міністр аднёс супольнае вучэнне Узброеных сіл Расіі і Беларусі "Узаемадзеянне-2011" да найбольш важных аператыўна-стратэгічных мерапрыемстваў гэтага года.