Расіяне набываюць у чэхаў абсталяванне для беларускай ГЭС

Гэтую інфармацыю кампанія размясціла сёння на сваім афіцыйным сайце.

Дамова генпадрада на будаўніцтва Полацкай ГЭС "Тэхнапрамэкспарт" выйграў ў адкрытым конкурсе. Полацкая ГЭС магутнасцю 22 МВт будзе пабудаваная за 48 месяцаў на рацэ Заходняя Дзвіна.

Кошт праекта — каля 100 мільёнаў долараў. Фінансаваць будаўніцтва будзе Еўразійскі банк развіцця праз выдачу крэдыту РУП "Віцебскэнерга" пад гарантыі ўрада Беларусі, паведамляе ІА REGNUM.