Расіяне скупляюць нерухомасць у Беларусі на мяжы з Польшчай
Грамадзяне Расіі зацікавіліся катэджнымі пасёлкамі ў беларускіх рэгіёнах. Найбольшай папулярнасцю ў іх карыстаецца памежны Брэст.
Як адзначае "Интерфакс-Запад", у адпаведнасці з заканадаўствам расіяне маюць права здзяйсняць здзелкі з нерухомасцю на тых жа ўмовах, што і беларусы. Спецыялісты кажуць, што цэны на брэсцкія "квадраты" для жыхароў Расіі "вельмі прыймальныя". Яны аддаюць перавагу катэджам у прагарадах абласнога цэнтра: "экалогія на вышыні, інфраструктура пад бокам і мяжа з Польшчай ў двух кроках".
Дарэчы, сярод пакупнікоў катэджаў на Брэстчыне, нямала этнічных беларусаў, якія жадаюць бліжэй да пенсіі вярнуцца на радзіму.