Расіянін прывез у Беларусь 25 тысяч фальшывых долараў
Яго затрымалі яго ў Оршы, калі мужчына прадаваў фальшыўкі "валютчыку".
За 1600 фальшывых долараў ён запрасіў 500 сапраўдных. Падробкі вылучаюцца высокай якасцю: яны маюць розныя нумары, на іх ёсць вадзяныя знакі. Адрозніць падробленыя купюры ад сапраўдных можна толькі пры дапамозе спецыяльнай апаратуры.
Гэта бадай што самая буйная ў краіне партыя фальшывак ад пачатку года. На расіяніна пачалі крымінальную справу. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.