Расіянін спрабаваў перабегчы праз беларуска-польскую мяжу

Дабегчы да канца памежнай стометроўкі ў спрынтара-самавука не атрымалася: неўзабаве яго затрымалі брэсцкія памежнiкi. Парушальнік распавёў, што на неабдуманы ўчынак яго падштурхнула адсутнасць польскай візы.

Расеец, які, як высветлілася, жыве ў Валгаградскай вобласці, на тры днi змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Фота: www.radyjo.net.