Расійскі артыст за кароткі час асвоіў спектакль на беларускай мове
Сёння трэці раз стартуе Мінскі міжнародны Калядны оперны форум.
Салісты больш чым з 15 краін на тыдзень сабраліся ў беларускай сталіцы.
Адкрывае музычны марафон нацыянальная опера "Сівая легенда". Галоўную партыю выканае запрошаная зорка — заслужаны артыст Расіі Раман Муравіцкі (на здымку). Як адзначае тэлеканал "Беларусь-2", для яго гэта няпростая задача, бо асвоіць спектакль прыйшлося за пару рэпетыцый, ды яшчэ і на беларускай мове.
Агулам за час форуму Вялікі тэатр Беларусі прыме каля 200 гасцей, сярод якіх не толькі артысты, але і дырэктары тэатраў, музычныя крытыкі.
З адкрыццём удзельнікаў Мінскага міжнароднага Каляднага опернага форуму павіншаваў Аляксандр Лукашэнка.
Фота — bolshoi.ru