Расійскі сенатар: Большасці расіян Лукашэнка — "па барабане"

Такое меркаванне выказаў інтэрв'ю "Голасу Амерыкі" першы віцэ-спікер Савета Федэрацыі РФ Аляксандр Торшын, каментуючы адмову Расіі далучыцца да міжнароднага ціску на Лукашэнку.

Ён адзначыў, што пасля ўвядзення міжнародных санкцый супраць Беларусі Лукашэнка "павінен будзе больш лаяльна ставіцца да Расіі".

"Лукашэнка можа любіць або не любіць Расію, крытыкаваць, а ў гэты час узмоцнена ідзе інтэграцыя, мы вялізную колькасць сельгаспрадукцыі забіраем у Беларусі", — падкрэсліў сенатар.

Ён прызнаў, што паміж кіраўнікамі дзвюх краін склаліся няпростыя асабістыя адносіны. Аднак для большасці расіян, якія маюць сваякоў у Беларусі і зарабляюць "на інтэграцыі", на думку Торшына, "ім наогул Лукашэнка "па барабане".