Расію на гадзіну выставілі на інтэрнэт-аўкцыён eBay (фота)

Стартавая цана лота склала адзін амерыканскі цэнт ці 31 расійскую капейку. Прадавец сцвярджаў, што краіна "афіцыйна выкарыстоўвалася" тысячу гадоў і знаходзіцца ў "нармальным стане", інфармуе БЕЛТА.

Прыблізна праз гадзіну з інтэрнэт-аўкцыёну абвестку пра продаж Расіі выдалілі. На той час яе ўжо ацэньвалі ў 100 тысяч долараў.

Дарэчы, правілы аўкцыёну не забараняюць выстаўляць на продаж дзяржавы і падобныя прэцэдэнты ўжо былі. Некалькі гадоў таму выстаўлялі Бельгію і Іспанію, а летась — Грэцыю. Аднак адміністрацыя eBay звычайна гэты лот неўзабаве выдаляе.