Расклад сённяшніх выступленняў беларускіх алімпійцаў

Дзюдо
11.30 — мужчыны, звыш 100 кг, 1/16 фінала. Ігар Макараў у 1/16 фінала сустрэнецца з Ісламам Эль-Шэхабі з Егіпту. Пачатак паядынку ў 11.58.
12.40 — 1/8 фінала.
13.36 — 1/4 фінала.
16.42 — 1/2 фінала.
17.00 — за бронзу.
18.10 — фінал.

Плаванне
12.00 — жанчыны, 50 м вольным стылем, папярэднія заплывы. Удзельнічаюць Аляксандра Герасіменя і Святлана Хахлова.
22.25 — 1/2 фінала.
12.24 — мужчыны, 1500 м вольным стылем, папярэднія заплывы. Удзельнічае Уладзімір Жыгараў.

Лёгкая атлетыка
12.00 — мужчыны, штурханне ядра, кваліфікацыя. Удзельнічаюць Андрэй Міхневіч і Павел Лыжын.
22.30 — фінал.
13.20 — кіданне молата, кваліфікацыя. Удзельнічаюць Павел Крывіцкі і Валерый Святоха.
12.05 — жанчыны, сямібор'е, 100 м с/б. Удзельнічае Яна Максімава.
13.15 — сямібор'е, скачок у вышыню.
21.00 — сямібор'е, штурханне ядра.
22.45 — сямібор'е, 200 м.
12.25 — трайны скачок, кваліфікацыя. Удзельнічае Ксенія Дэцук.
14.00 — забег на 400 м, першы раўнд. Удзельнічае Святлана Усовіч.
21.10 — кіданне дыску, кваліфікацыя. Удзельнічае Святлана Сярова.

Фехтаванне
13.30 — мужчыны, сабля, каманднае першынство, 1/4 фінала. Беларусы Дзмітрый Лапкес, Валерый Прыемка, Аляксандр Буйкевіч сустракаюцца са зборнай Італіі.
14.30 — 1/2 фінала.
16.30 — за 7-е месца.
16.30 — за 5-е месца.
20.00 — за 3-е месца.
20.45 — фінал.

Парусны спорт
15.35, 16.50 — жанчыны, "Лазер-Радзіал". Таццяна Драздоўская выступіць у 7-й і 8-й гонках.

Тэніс
16.00 — жанчыны, адзіночны разрад, 1/2 фінала. Вікторыя Азаранка гуляе з Серэнай Уільямс.
20.30 — мікст, 1/4 фінала. Азаранка разам з Максімам Мірным гуляюць з індыйскай парай Саня Мірза / Леандр Паес.

Скачкі на батуце
16.00 — мужчыны, кваліфікацыя. Удзельнічае Вячаслаў Модэль.
17.26 — фінал.

Стральба кулявая
11.00 — мужчыны, малакаліберная вінтоўка, 50 м, лежачы, кваліфікацыя. Удзельнічаюць Сяргей Мартынаў і Віталь Бубновіч.
14.00 — фінал.

Велатрэк
18.00 — жанчыны, кейрын, першы раунд. Удзельнічае Вольга Панарына.
18.43 — суцяшальныя заезды.
19.46 — другі раўнд.
20.38 — фінал.
18.18 — камандны пераслед. першы раўнд. Удзельнічаюць Таццяна Шаракова, Алена Дылько, Аксана Папко і Марыя Логвінава.
19.59 — фінал.

Цяжкая атлетыка
21.00 — мужчыны, 85 кг, група "А", фінал. Удзельнічае Андрэй Рыбакоў.
17.30 — жанчыны, 75 кг, група "А", фінал. Удзельнічае Ірына Кулеша.

Расклад выступленняў складзены газетай "Прессбол".