Раскрытая схема незаконных паставак імпартнага алкаголю ў рэстараны
Выстаўленае абвінавачанне супрацоўніку падраздзялення дагляду службы авіяцыйнай бяспекі і рэжыму аэрапорта "Мінск".
Яму інкрымінуецца незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, звязаная з пастаўкамі імпартнага алкаголю з крамаў "Duty Free" ў рэстараны сталіцы.
Мужчына тры гады набываў алкаголь у крамах бяспошліннага гандлю, размешчаных у аэрапорце, і пасля рэалізоўваў яго. Паводле папярэдніх звестак, падазраваны атрымаў ад такой "дзейнасці" прыбытак у памеры каля 115 мільёнаў рублёў (каля 14 тысяч долараў). Праваахоўнікі выяўляюць усіх удзельнікаў незаконнага бізнэсу, паведамляе "Ежедневник".