Расследаванне справы кіраўніка "Тэхнабанку" завяршылася
Ва ўпраўленнм Следчага камітэта па Мінску завершанае расследаванне так званай "справы фінансістаў".
Па гэтай справе праходзяць былы старшыня назіральнай рады "Тэхнабанку" Уладзіслаў Кацарэнка ды іншыя асобы. Як паведамляе БелаПАН, фінансістаў вінавацяць у злачынствах, прадугледжаных чатырма артыкулам Крымінальнага кодэкса. Гэта крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, ухіленне ад выплаты падаткаў і махлярства.
Следства мяркуе, што Кацарэнка дапамагаў кіраўнікам прыватных кампаній ухіляцца ад выплаты падаткаў, даваў прыватным кампаніям фальшывыя дакументы і рэквізіты падкантрольных яму ілжэпрадпрымальніцкіх структураў, арганізаваў незаконны абмен валюты ў велізарных маштабах.
Шкода ад нявыплачаных падаткаў ацэньваецца ў 7 мільярдаў рублёў, незаконны прыбытак групы — у 417 мільярдаў рублёў.
Па справе праходзяць дзевяць чалавек. Тры з іх знаходзяцца пад вартай. Усім выставілі канчатковыя абвінавачанні.
Фота — infobank.by