Раварыстка Таццяна Шаракова трапіла ў допінг-скандал

Проба беларускай раварысткі дала дадатны вынік на прэпарат туанінагептан. Гэты прэпарат забаронены з 2011 года. Вядома, што ён быў у спрэі для носа, якім карысталася спартоўка.

Настаўнік Шараковай Станіслаў Салаўёў у каментары "Прессболу" патлумачыў, што ні раварыстка, ні лекар папросту не ведалі, што лекавы сродак ужо год як трапіў у спіс забароненых.

Фота — ctv.by