"Рэал" гатовы прадаць Крышціяну Раналду, за 200 мільёнаў
Кіраўніцтва каралеўскага клуба будзе да апошняга спрабаваць пераканаць нападаючага падпісаць новы кантракт.
Аднак, калі дамовіцца з партугальцам не ўдасца, то "Рэал" будзе гатовы прадаць форварда за 200 мільёнаў еўра. Нягледзячы на тое, што ў яго дамове прапісана сума ў адзін мільярд. У бліжэйшы час адбудзецца сустрэча прэзідэнта мадрыдскага "Рэала" Фларэнціна Перэса з футбалістам.
"Прессбол" нагадвае, што раней з'яўлялася інфармацыя, што каралеўскі клуб гатовы прапанаваць Раналду пажыццёвы кантракт.