Рэальны памер пенсій за год паменшыўся амаль на 23%

Сярэдні памер пенсій па ўзросце ў 2011 годзе склаў 974 тысячы рублёў, па інваліднасці – 872 тысячы, а па прычыне страты карміцеля - 634 тысячы рублёў.  Сярэдняя сацыяльная пенсія ў Беларусі складала ў мінулым годзе 531 тысячу.


Усяго ў Беларусі на канец 2011 году пражывала 2 млн. 487 тыс. пенсіянераў, паведамляе БелаПАН.