Рэцыдывіст абакраў у інтэрнаце пакой міліцыянтаў
27-гадовага гамельчука прысудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Як паведамляе БелаПАН, мужчына раней нідзе не працаваў, увесь час займаўся крадзяжамі і рабаваннем. За гэта ён быў неаднаразова асуджаны. У ліпені 2011 года ён вызваліўся з калоніі, а ўжо ў лістападзе здзейсніў першы крадзеж з інтэрната Гомельскага дзяржаўнага медычнага ўніверсітэта.
Злодзей трапляў у пакоі з дапамогай набору адмычак. З месца злачынства выносіў, як правіла, невялікія рэчы — напрыклад, каштоўнасці, якія можна схаваць у кішэнях ці звычайным пакеце. За год злачынец здзейсніў некалькі крадзяжоў у інтэрнатах і нават абакраў пакой, дзе жылі супрацоўнікі міліцыі.
Агульная сума шкоды, прычыненай злачынцам, склала больш за 40 мільёнаў рублёў.
Фота — habarovsk.bezformata.ru