Рэпер Рэдфу зрабіў песню са стогнаў Вікторыі Азаранкі

Тэнісістка нумар адзін вядомая як адзін з самых гучных гульцоў Жаночай тэніснай асацыяцыі. Амаль кожны свой удар Вікторыя суправаджае высокім крыкам.

Хлопец беларускі, амерыканскі рэпер Рэдфу ўбачыў у гэтых стогнах музычны патэнцыял, адзначае сайт msn.foxsports.com. Ён запісаў іх і ўставіў у сваю новую песню, якую неўзабаве плануе выпусціць. Пра гэта паведаміла сама Вікторыя. Па яе словах, будуць гучаць менавіта крыкі на корце, а не вакал.

Фота — ctv.by